У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцэвіч. Алег Вікенцьевіч Луцэвіч (16 красавіка 1924, в. Дубраўка, ў Пухавіцкім раёне — 18 ліпеня 2015, Мінск) — беларускі мастак-графік, педагог. Член Беларускага саюза мастакоў (1960). Брат Эмануіла Луцэвіча, беларускага вучонага, доктара медыцынскіх навук.
Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны жыў у Пухавічах, дзе і застаўся ў акупацыі. Паўтара года наладжваў сувязі з падполлем і партызанамі. Вясной 1943 года пайшоў у партызанскі атрад імя Суворава 2-й Мінскай брыгады, які дзейнічаў у навакольных лясах[1].
З ліпеня 1944 года стаў адным з першых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Выкладаў малюнак у Мінскам мастацкім вучылішчы.