.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Румо. Алег Васілевіч Румо (нар. 21 жніўня 1941, в. Таліца, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач і палітык.
Нарадзіўся 21 жніўня 1941 года ў в. Таліца Слуцкага раёна.
Бацька, Васіль Цімафеевіч Румо (1909—1983), нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Мастычыне Сенненскага павета. Працаваў дырэктарам кансервавага завода ў Слуцку, загадчыкам аддзела прапаганды Клецкага райкама КП(б)Б, пасля вайны — на партыйнай працы, пазней — старшынёй калгаса. Маці, Вольга Мікалаеўна Румо (Балвановіч), усё жыццё працавала фельчарам[1].
У 1958 годзе Алег Румо скончыў школу ў Слуцку з залатым медалём і паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1964 годзе.
У 1963 годзе ўзяў шлюб з Валянцінай Міхайлаўнай Драко, якая вучылася разам з ім у медыцынскім інстытуце на медыка-педыятра. Пасля медыцынскага інстытута працаваў у медыцынскай амбулаторыі (в. Пасека Старадарожскага раёна), пазней — анколагам, хірургам у Слуцкай бальніцы. У 1976 годзе прызначаны на пасаду намесніка галоўнага ўрача Слуцкага раёна[2].
У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996). 27 лістапада 1996 года ўвайшоў у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[3].
Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў працягнуў працаваць урачом. У 2010 годзе выйшаў на пенсію.