wd wp Пошук:

Алег Аляксандравіч Шатаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Але́г Алякса́ндравіч Ша́таў (нар. 29 ліпеня 1990, Ніжні Тагіл, Свярдлоўская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца екацярынбургскага «Урала». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2013—2016). Майстар спорту Расіі[3].

Трохразовы чэмпіён Расіі ў складзе «Зеніта» ў сезонах 2014/2015, 2018/19 і 2019/20, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі (2015/16, 2019/20), двухразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2015, 2016).

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў міні-футбольным клубе «ВІЗ-Сінара», аднак у 2007 годзе далучыўся да футбольнага клуба «Урал», дзе з цягам часу стаў асноўным іграком каманды. 19 лістапада 2010 года быў абраны найлепшым іграком паводле вынікаў сезона сярод балельшчыкаў. У студзені 2012 года адправіўся на зборы з клубам ЦСКА, але праз некаторы час стаў іграком махачкалінскага «Анжы».

14 жніўня 2013 года перайшоў у лагер піцерскага «Зеніта»[4], пасля таго як дагестанскі клуб змяніў стратэгію развіцця і значна скараціў выдаткі на каманду. У лютам 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Краснадару» да канца сезона з правам выкупу, аднак клуб не скарыстаўся гэтай опцыяй.

У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам». У лістападзе 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і абвясціў аб прыпыненні кар’еры для рэабілітацыі ад траўм. У лютым 2022 года стаў іграком «Урала», падпісаўшы пагадненне да канца сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Ісландыі 6 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне гульні. На 66-й хвіліне ён забіў гол пасля перадачы Рамана Шырокава[5].

Зноскі

  1. Oleg Shatov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleg Shatov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Загад прэзідэнта Расіі аб узнагароджанні зборнай Расіі па футболе (руск.)
  4. Олег Шатов перешел в «Зенит» Архівавана 2 кастрычніка 2013.. Советский спорт.
  5. Iceland vs. Russia 0-2. Soccerway.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Рубін Казань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Тагіле
Катэгорыя·Ігракі ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Ігракі ў міні-футбол
Катэгорыя·Ігракі ФК Краснадар
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы