wd wp Пошук:

Алег Ісідаравіч Мельнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнікаў. Алег Ісідаравіч Мельнікаў (нар. 12 красавіка 1946, пас. Брагін, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі матэматык і педагог. Дацэнт, доктар педагагічных навук, кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Біяграфія

Мельнікаў Алег Ісідаравіч нарадзіўся 12 красавіка ў пасёлку Брагін Гомельскай вобласці. 1960—1965 — студэнт Магілёўскага машынабудаўнічага тэхнікума. 1966—1970 — студэнт матэматычнага факультэта БДУ. 1970—1973 — стажор-даследчык механіка-матэматычнага факультэта БДУ. 1973—1976 — навучанне ў аспірантуры Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. 1977 — кандыдат фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці дыскрэтная матэматыка і матэматычная логіка. (Дысертацыя: «Некаторыя пытанні тэорыі раскладаў», абаронена 27.05.1977 ў ІМ АН Беларусі). 2006 — доктар педагагічных навук па спецыяльнасці тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка). (Дысертацыя: «Змест і методыка навучання дыскрэтнай матэматыцы ў сістэме сярэдняй і вышэйшай і сярэдняй адукацыі», абаронена 19.04.2006 ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка). З 1986 года-дацэнт, з 2007 — прафесар кафедры ўраўненняў матэматычнай кібернетыкі механіка-матэматычнага факультэта (зараз Кафедра матэматычнай кібернетыкі).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя цікаўнасці:

Узнагароды і прэміі

Асноўныя публікацыі

Кнігі:

  1. Лекцыі па тэорыі графаў. М.: Навука, 1990. 384 с. (Сумесна з Емелічавым В. А., Сарванавым В. І., Р. І. Тышкевіч)
  2. Lectures on Graph Theory. Manncheim / Vena / Zurich, B. I. Wissenschaftsferlfg, 1994, 364 p. (Сумесна з Емелічавым В. А., Сарванавым В. І., Р. І. Тышкевіч)
  3. Graph Theory in Exercises. Dordrecht, «Cluver Acad. Vathematics», 1998, 284 p. (Сумесна з Емелічавым В. А., Звяровічам І. Э., Сарванавым В. І., Р. І. Тышкевіч)
  4. Інфарматыка. Метады алгарытмізацыі: Вучэб. дапаможнік для 10-11 кл. агульнаадукац. школы. Мінск: Нар. асвета, 2000. – 221c. (Сумесна з Котавым В. М.)
  5. Нязнайка ў краіне графаў. Мінск: Беларус. навука, 2000. – 96 с.
  6. Займальныя задачы па тэорыі графаў. Мінск: ТетраСістэмс, 2001. – 144 с.
  7. Вышэйшая матэматыка на базе Mathcad. Мінск: Міжнар. ін-т працоўных і сац. адносін, 2003. – 272 с. (Сумесна Чарняком А. А., Новікавым В. А., А. В. Кузняцовым)
  8. Матэматыка для эканамістаў на базе Mathcad. СПб.: БХВ-Пецярбург, 2003. – 485 с. (Сумесна з Чарняком А. А., Новікавым В. А., А. В. Кузняцовым)
  9. Матэматыка. Эксперымент. дапаможнік для вучняў 11 класа: у 2 частках. Ч. 1. Мінск: Народная асвета, 2004. – 176 с. (Сумесна з Васілеўскім А. В., Гуцановічам С. А., Лаўрыновіч К. В.)
  10. Матэматыка. Эксперымент. дапаможнік для вучняў 11 класа: у 2 частках. Ч. 2. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2006. – 136 с. (Сумесна з Васілеўскім А. В., Гуцановічам С. А., Лаўрыновіч К. В.)
  11. Нязнайка ў краіне графаў. Выд. 2, выпраўл. і дапоўн. М.: КомКнига, 2006. 160 с.
  12. Навучанне дыскрэтнай матэматыцы. М.: Камкніга, 2007, 224 с.
  13. Тэорыя графаў у займальных задачах. М.: Либракам, 2008, с. 232
  14. Лекцыі па тэорыі графаў. Выд. 2. Масква, «Либракам», 2009, 392 с. (Сумесна з Емелічавым В. А., Сарванавым В. І., Р. І. Тышкевіч)
  15. Элементы дыскрэтнай матэматыкі ў займальных прыкладах і задачах. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2008, 80 с. (Сумесна з Гуцановічам С. А.)
  16. Матэматычнае мадэляванне з ужываннем сістэмы Maple. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009 г., 86 с. (Сумесна з Марозавым А. А.)
  17. Мадэляванне аптымізацыйных задач у сістэме Maple. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010, 88 с. (Сумесна з Марозавым А. А.)
  18. Teorha de grafos en problemas recreativos resueltos. –(на ісп. мове). M.: URSS, 2011. – 222 pр

Артыкулы:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагіне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ