wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Ладзісаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ладзісаў. Алег Іванавіч Ладзісаў (нар. 24 лістапада 1953, г. п. Обаль, Шумілінскі раён) — беларускі мастак, працуе ў станковым жывапісе, графіцы і перфамансе. Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў(1976), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (факультэт гісторыі і тэорыі мастацтва; 1986).

З 1983 па 2003 год жыў у Полацку, працаваў загадчыкам сектара выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, выкладчыкам жывапісу, кампазіцыі, гісторыі мастацтва ў Полацкай дзіцячай мастацкай школе. З 2003 года — у Мінску, вучоны сакратар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь[1].

Творчасць

Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 года. Асноўныя творы: палотны «Белыя лілеі», «Тая, што збірае каласы», «Чырвонае на зялёным», «Танец», «Інфанта», «П’еро і Арлекін», «Малітва»; графічныя лісты: «Праз вякі», «Лава Бекета», «Пасадзі кветку ў Эдэме!», «Белы крыж», «Абгарні кнігу!»; перфармансы «Short Мап», «Белы Зікурат», «Winners Blues».

Творы знаходзяцца ў фондах Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у галерэі «Маскоўская палітра» (г. Масква), галерэі «Падляска» (г. Бела Падляска ў Польшчы), у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Ізраілі.

Зноскі

  1. Алег Ладзісаў. Персанальная выстаўка жывапісу

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Обалі (Шумілінскі раён)
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі