Алая (лат.: Aloja) — горад у паўночнай Латвіі недалёка ад мяжы з Эстоніяй. Горад знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Відзэмэ. Назва горада паходзіць ад ліўскага слова «ala» якое азначае — нізіна, старажытная даліна. Насельніцтва горада налічвае каля 1350 чалавек. Статус горада Алая атрымала ў 1992 годзе.