wd wp Пошук:

Алашскае

Ала́шскае, Алашкі — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 21 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, каля вёскі Алашкі Вялікія, у басейне ракі Дзісна.

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя — 2,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб’ём вады 0,36 млн м³. Плошча вадазбору 9,3 км².

Схілы катлавіны возера вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Берагі забалочаныя. Зарастае. Сцёк па канале ў раку Дзісна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96