Акшай Венкатэш (англ.: Akshay Venkatesh; нар. 21 лістапада 1981, Дэлі) — індыйска-аўстралійскі матэматык. Спецыяліст у адытыўнай камбінаторыцы, задачах аб раўнамерным размеркаванні ў аўтаморфных формах і тэорыі лікаў, а таксама ў тэорыі ўяўленняў, лакальна-сіметрычных прасторах і эргадычнай тэорыі. Узнагароджаны прэміяй Філдса 2018 года за «сінтэз аналітычнай тэорыі лікаў, аднастайнай дынамікі, тапалогіі і тэорыі ўяўленняў, які дазволіў вырашыць праблемы ў такіх галінах, як раўнамернае размеркаванне арыфметычных аб’ектаў».
У школьным узросце — узнагароды на міжнародных алімпіядах па фізіцы і матэматыцы[6]