wd wp Пошук:

Акцэнтна-складовы верш

Акцэ́нтна-складо́вы верш — від танічнага верша, для якога характэрна, апрача аднолькавай колькасці акцэнтаў (моцных націскаў), аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках. Склад — гэта адрэзак гукавога патоку мовы, у аснове якога — адзін галосны гук. Часам колькасць акцэнтаў і складоў у вершарадах можа неістотна змяняцца (павялічвацца або змяншацца на адзін-два).

Акцэнтна-складовы верш у беларускай літаратуры

У беларускай паэзіі акцэнтна-складовы верш узнік у XIX ст. і аб’яднаў асноўныя прыметы сілабічнага вершаскладання і народнага верша ў яго інтанацыйна-сказавай разнавіднасці (былінны верш). Ён, як правіла, карыстаецца рыфмамі, мае страфічную арганізацыю, у ім нярэдка ўжываецца цэзура:

Ох, дайце ж мне смык, Каб усюды граў! Хоць бы сам я знік, Абы голас даў. (Ф. Багушэвіч «Смык») Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Танічнае вершаскладанне