wd wp Пошук:

Актыналіт

Актыналі́т[1] (ад стар.-грэч.: ἀκτίς — прамень і λίθος — камень: «прамяністы камень») — пародаўтваральны мінерал групы амфіболаў класа сілікатаў. Назва звязана з тым, што ў мінерале мноства ігольчастых крышталёў і іх прамяністых агрэгатаў. Колер абумоўлены наяўнасцю жалеза.

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі, утварае прызматычныя, ігольчатыя і воласападабныя крышталі. Колер ад светла-зялёнага да цёмна-зялёнага. Бляск шкляны, шаўкавісты, перламутравы. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2900—3300 кг/м³.

Тыповы метасаматычны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактавых скарнаў. Утварае шаставатыя ці блытана-кудзелістыя агрэгаты. Часта сустракаецца разам з гранатам, кварцам, талькам, эпідотам. Тонкавалакністы актыналіт эластычны і ўжываецца як напаўняльнік гумы для аўтапакрышак. Часам выкарыстоўваецца як аздабляльны камень.

Разнавіднасці: нефрыт, аміянт, амфібол-азбест’[1], смарагдыт’[1], ураліт’[1], мангактыналіт’[1], амазіт’[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 63.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Гідравокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Мінералы магнію
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Пародаўтваральныя мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мінералы