wd wp Пошук:

Аксініт

Аксініт

Аксініт — рэдкі мінерал, складаны борасілікат класа крэмнезёма. Назву атрымаў ад стар.-грэч.: ἀξίνη — «сякера» за вострую клінаватую форму галоўкі крышталя. Мінерал адкрыў Рэнэ Жуст Гаюі ў 1797 годзе. Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, жоўтага, карычневага і іншых колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 6,5-7. Шчыльнасць 3,2-3,3 г/см³. Трапляецца ў кантактных метасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мінералы