wd wp Пошук:

Аксаміткі

Аксамі́ткі, Аксамітка[4], Тагетэс (Tagetes) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства астравых.

Батанічнае апісанне

Вышыня да 1,5 м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце перыстарассечанае. Кветкі жоўтыя, жоўта-аранжавыя або карычнева-чорныя, у кошыках, з моцным пахам. Плод — сямянка. Размнажаюцца насеннем.

Арэал і экалогія

Большасць відаў пашыраны субтропіках Амерыкі. На Беларусі інтрадукаваны аксаміткі прамастойныя (Tagetes erecta), аксаміткі адхіленыя (Tagetes patula) і аксаміткі танкалістыя, або пасечаныя (Tagetes tenuifolia); выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве. Святла- і цеплалюбныя.

Віды

Налічваецца каля 53 відаў[5], у тым ліку:

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя і лекавыя расліны (мачагонны, патагонны і проціглісны сродак).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Tagetes у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Віды роду Tagetes паводле сайта The Plant List.
  6. 1 2 3 USDA Natural Resources Conservation Service PLANTS Database. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 верасня 2007.
  7. USDA, ARS, National Genetic Resources Program Germplasm Resources Information Network - (GRIN) Online Database, National Germplasm Resources Laboratory, Beltsville, Maryland.. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 верасня 2007.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)