Акрамоній[1] (Acremonium) — род недасканалых грыбоў. Класіфікаваны ў 1809 годзе[2].
Міцэлій добра раэвіты, з перагародкамі, бясколерны. Канідыяносды простыя, шылападобныя, накшталт бакавых адгалінаванняў гіфаў, зрэдку з 1—2 галінкамі. Канідыі бясколерныя або афарбаваныя, у ланцужках ці склееныя сліззю ў несапраўдныя галоўкі.
Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі адзначана 5 відаў, найбольш вядомы акрамоній папяровы (Acremonium charticola), акрамоній кілійскі (Acremonium kiliense), акрамоній насценны (Acremonium murorum).
Сапратрофы і паразіты. Жывуць ца раслінных, цэлюлозазмяшчальных субстратах, у глебе, на сене, гнілых яблыках, пашкоджаных клубнях бульбы, жывых раслінах і скуры чалавека і жывёл.
Патагенныя віды выклікаюць міцэтомы, паверхневыя (трыхафітоідныя) і глыбокія (гумозныя) паражэнні скуры, слізістых абалонак, іншы раз — унутраных органаў чалавека і жывёл.
Да роду адносяць 207 відаў: