wd wp Пошук:

Акракордыя

Акракордыя[1] (Acrocordia) — род накіпных лішайнікаў сямейства Monoblastiaceae.

Апісанне

Слаявіна суцэльная гладкая або з трэшчынамі, белаватая ці шараватая. Развіваецца на паверхні або ўнутры субстрату. Пладовыя целы (перытэцыі) чорныя, матавыя, з кропкападобнай вывадной адтулінай, рассеяныя або скучаныя. Сумкі цыліндрычныя, з 8 спорамі, размешчанымі ў 1 рад. Споры шырокаавальныя, двухклетачныя з тоўстымі сценкамі.

Пашырэнне

Вядомы ў Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, горных раёнах Еўропы і Новай Зеландыі. На Беларусі ў падзоне шыракаліста-хваёвых лясоў трапляюцца акракордыя белая (Acrocordia gemmata) і акракордыя шарападобная (Acrocordia sphaeroides). Растуць на кары лісцевых дрэў.

Значэнне

Індыкатарныя расліны забруджанасці навакольнага асяроддзя некаторымі шкоднымі рэчывамі.

Зноскі

  1. Кабзар Н. Акракордыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 59.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Аскаміцэты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Лішайнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак