Акня́нскі раён[1] (укр.: Окнянський район), да 2016 года — Краснаакня́нскі раён[1] (укр.: Красноокнянський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Адэскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Окны[1] (укр.: Окни).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 20218 чалавек, плошча — 1013 км².
19 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Краснаакнянскага раёна ў Акнянскі раён[2].
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 14 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 52 сяла.