wd wp Пошук:

Акадэмія навук Абхазіі

Акадэмія навук Абхазіі (абх.: Аҧсны Аҳәынҭқарра Академиа) — цэнтр фундаментальнай навуки, вышэйшая навуковая арганізацыя Абхазіі. Арганізаваная на падставе пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія ад 13 снежня 1993 № 83-с і ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Абхазія «Аб утварэнні Акадэміі навук Рэспублікі Абхазія» ад 26 сакавіка 1997. Выбары ў склад Акадэміі навук былі праведзеныя 30 кастрычніка 1997 аб’яднаным Навуковым саветам разавага функцыянавання.

Прэзідэнтам Акадэміі навук Абхазіі з 1997 года з’яўляецца Шота Арыстава

Структура

Навуковая арганізацыяГорадАсноўныя кірункі дзейнасці
Абхазскі інстытут гуманітарных даследванняўСухумгісторыя, краязнаўства, літаратура, мовазнаўства
Навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай паталогіі і тэрапііСухуммедыцына, прыматалогія
Сухумскі фізіка-тэхнічны інстытутАгудзераатамная энергетыка
Навукова-даследчы Цэнтр курорталогіі і нетрадыцыйнай медыцыныСухуммедыцына, курорталогія
Гідрафізічны інстытутСухумгідралогія
Навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркіСухум, Гульрыпшсельская гаспадарка
Навукова-даследчы інстытут батанікіСухумбатаніка
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Нацыянальныя акадэміі навук
Катэгорыя·Абхазія