Азя́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Азяты.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета, вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы перададзены ў склад Чарнянскага сельсавета Дзівінскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 года далучана тэрыторыя скасаванага Чыжэўшчынскага сельсавета[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад Рагозненскага сельсавета перададзены вёскі Багданы, Мышчыцы, Рыкавічы, Хадасы і Чыжэўшчына[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1247 чалавек[5], з іх 93,7 % — беларусы[6].
Колькасць двароў — 559, колькасць жыхароў — 1174.
Старшыня — Шкарупа Ганна Васільеўна[7],
Кіраўнік спраў — Загорская Любоў Сцяпанаўна[7]