wd wp Пошук:

Азоўсталь

Азоўсталь (укр.: Азовсталь) — металургічны камбінат ва Украіне. Размешчаны ў Марыупалі на беразе Азоўскага мора ў вусці ракі Кальміўс. Быў манапалістам ва Украіне па выпуску некаторых відаў металапракату. Значна пашкоджаны падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне ў 2022 годзе.[1]

Гісторыя

12 жніўня 1933 года ў шэсць гадзін і дзевятнаццаць хвілін доменная печ № 1 новага завода выдала першы чыгун[2]. Першым кіраўніком будучага металургічнага гіганта быў Я. С. Гугель, які разам з кіраўніком КП(б)У С. В. Касіёрам даваў запуск домне.

7 верасня 1943 года, перад адступленнем нямецкіх войскаў з горада, завод «Азоўсталь» быў практычна цалкам знішчаны[2], былі ўзарваны асноўныя аб’екты[3] — доменныя і мартэнаўскія печы, абсталяванне параэлектрапаветранадзімальнай станцыі, знішчаны коксавыя батарэі каксахімічнага завода. На тэрыторыі «Азаўсталі» не было энергазабеспячэння, не працаваў транспарт. Агульная шкода, нанесеная заводу, склала 204 млн рублёў[4].

Зноскі

  1. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (нявызн.). SkyNews (14 мая 2022).
  2. 1 2 Ждановский металлургический завод «Азовсталь» им. Серго Орджоникидзе // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 9. — М., «Советская энциклопедия», 1972. — С. 129.
  3. История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945. / редколл., П. Н. Поспелов и др. том 3. — М., Воениздат, 1961. — С. 444.
  4. Е. Д. Черных. Золотое дно (Жданов, 1969—1972) // Особая моя земля. — М., «Известия», 1972. — С. 183—192.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1933 годзе
Катэгорыя·Металургічныя прадпрыемствы
Катэгорыя·Прамысловасць Украіны