wd wp Пошук:

Азат Нікагосавіч Тарасян

Азат Нікагосавіч Тарасян (нар.19 снежня 1941, г. Ерэван, Арменія) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў Ерэванскае мастацкае вучылішча імя П. Церлемязяна (1963), вучыўся ў Ерэванскім тэатральна-мастацкім інстытуце (1963—1964), скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1969). Член Саюза мастакоў (1972). Жыве ў Віцебску.

Творчасць

Працуе таксама ў графіцы.

Сярод работ творы розных жанраў манументальнай і станковай скульптуры: помнікі, творы дэкаратыўнай скульптуры, рэльефы, пластыка малых форм, графіка. Асноўныя работы: конная статуя «Вястун новага свету» (1969), помнік воінам, што загінулі на Ціхмянскай вышыні (г. п. Лёзна, 1970), помнік С. М. Кіраву (Віцебскі раён, 1971), дэкаратыўны рэльеф «Віцебск старажытны» (гасцініца «Віцебск», 1975—1977), рэльеф «Космас» (на фасадзе кінатэатра «Космас», Наваполацк, 1975—1977), дэкаратыўна-мастацкая кампазіцыя «Медыцына» (на фасадзе будынка паліклінікі ў Наваполацку ў суаўтарстве з Б. Кузьмічовым, 1975), кампазіцыя «Медыцына» (на фасадзе будынка паліклінікі, Віцебск, 1979), скульптурная кампазіцыя «Сутока трох рэк» (Віцебск, 1985—1991), дзве скульптурныя групы на плошчы Перамогі (Віцебск, 1979-85), скульптура «Муза» (перад фасадам камбіната «Мастацтва», Віцебск, 1975—1977); серыя бронзавых бюстаў Герояў Савецкага Саюза для музея ў г. п. Бешанковічы (1980-я); скульптуры «Арфей» (у комплексе летняга амфітэатра, Віцебск, 1991—1994), «Ліра» (каля музычнай школы ў г. п. Лёзна, 1994—1997), 15 скульптурных партрэтаў вядомых кампазітараў (Віцебскае музычнае вучылішча, 1994—1997), мемарыяльная дошка і бюст Героя Савецкага Саюза Ф. Блахіна (1992—1995), скульптуры «Мацярынства» (фае Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, 2000—2001), «Багіня медыцыны — Гігея» (2004) і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ерэване
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе