wd wp Пошук:

Адольф фон Лютцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лютцаў.

Адольф фон Лютцаў (ням.: Adolf Wilhelm Freiherr von Lützow, 18 мая 1782, Берлін — 6 снежня 1834, Берлін) — нямецкі нацыянальны герой, барон, які ўзначаліў партызанскую вайну ў тыле войскаў Напалеона, які акупаваў Германію.

У час Вызваленчай вайны арганізаваў добраахвотніцкія «карпусы свабоды» з пяхоты, кавалерыі і цірольскіх стралкоў, якія дзейнічалі ў тыле французскіх войскаў. У народзе іх называлі «чорнымі хмарамі». У другой частцы кампаніі Добраахвотніцкі прускі каралеўскі корпус фон Лютцава вёў рэгулярныя баявыя дзеянні. У 1814 дзейнічаў супраць датчан, патрапіў у палон да французаў. 16 чэрвеня 1815 яго 6-ы ўланскі корпус быў разбіты французамі, сам фон Лютцаў патрапіў у палон, яго дапытваў асабіста Напалеон. Быў вызвалены праз два дні пасля бітвы пры Ватэрлоа.

У яго гонар у Германскай імперыі быў названы лінейны крэйсер «Лютцаў», а ў Трэцім рэйху былі названы цяжкі крэйсер «Лютцаў» і дывізія СС.

Сям’я

Зноскі

  1. 1 2 Adolf Freiherr von Lutzow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Adolf Lützow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117301965 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117301965 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Прускія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Старых гарнізонных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1834 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня