wd wp Пошук:

Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы

Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы (ісп.: Partido Socialista Unido de Venezuela, PSUV) — левая палітычная партыя, якая ўтварылася 24 сакавіка 2007 года пасля Баліварыянскай рэвалюцыі на чале з прэзідэнтам Уга Чавесам. Сёння PSUV з’яўляецца кіруючай партыяй і найбуйнейшым левым рухам Заходняга паўшар’я, налічваючы да 7 мільёнаў членаў.

На апошніх парламенцкіх выбарах 26 верасня 2010 г. партыя атрымала, па папярэдніх дадзеных, не менш 93 месцаў у парламенце са 165, хоць да выбараў яна мела абсалютную большасцю ў парламенце (116 месцаў) з-за байкоту апазіцыяй папярэдніх выбараў.

На выбарах кіраўнікоў штатаў партыя перамагла ў 20 правінцыях з 23. Апазіцыя дамаглася ўлады толькі ў трох абласцях — Амасонас, Лара і Міранда.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі Венесуэлы
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта