wd wp Пошук:

Аддыкцыя

Аддыкцыя[1], таксама Залежнасць — навязлівая патрэба, якую адчувае чалавек, якая пасоўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Тэрмін часта ўжываецца для такой з’явы як наркаманія, але зараз прымяняецца і да іншых сфер, такіх як гульняманія, шопагалізм, абжорства ці гіпэррэлігіёзнасць[2][3]. Фактары, якія ўплываюць на залежнасць: генетычныя, біялагічныя/фармакалагічныя і сацыяльныя.

Залежнасць у медыцынскім сэнсе вызначаецца як вострая патрэба ў выкарыстанні звычных стымулаў, якая суправаджаецца ростам талерантнасці і выяўленымі фізіялагічнымі і псіхалагічнымі сімптомамі[4].

Дзеянні, якія ажыццяўляюцца праз залежнасць чалавека ад таго ці іншага рэчыва, якое ён прымае, у асноўным з’яўляюцца шкоднымі для арганізма чалавека. Яны перашкаджаюць чалавеку развівацца як разумова, гэтак і фізічна. Сярод гэтых звычак вылучаюць некалькі найшкаднейшых — наркаманія, алкагалізм, таксікаманія і тытунекурэнне.

Зноскі

  1. Падвоеннае напісанне -дд- ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.29: напрыклад, Аддукцыя
  2. «Depression», The Columbia Electronic Encyclopedia, Columbia University Press, 2007
  3. Nowack, W.J. «Psychiatric Disorders Associated With Epilepsy». eMedicine Specialities. WebMD
  4. В. Д. Менделевич «Психология зависимой личности». — Казань, 2004. — 240 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Залежнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы