wd wp Пошук:

Аданталогія

Аданталогія[1] (ад па-старажытнагрэчаску: odus, родны склон odontos — зуб і …логія) — навука, якая вывучае будову, варыяцыі і эвалюцыю зубасківічнай сістэмы.

Аданталогія разглядае пытанні, звязаныя з анатоміяй, фізіялогіяй, паталогіяй і прафілактыкай захворванняў органаў жавання і падзі, разглядаючы іх у сувязі з агульным станам арганізму чалавека і сацыяльнымі ўмовамі яго існавання. Тэрапеўтычная аданталогія — састарэлы сінонім стаматалогіі, разглядае пытанні лячэння і прафілактыкі зубных захворванняў.

Антрапалагічная аданталогія

Антрапалагічная аданталогія — кірунак антрапалогіі, які вывучае эвалюцыйную, расавую і этнічную зменлівасць будовы зубной сістэмы сучаснага і выкапнёвага чалавека. Карыстаецца вымяральнымі і апісальнымі метадамі. Метады антрапалагічнай аданталогіі дазваляюць выпрацаваць крытэрыі расавых і ўзроставых адрозненняў, рэканструяваць асноўныя заканамернасці расагенезу і старажытных міграцый чалавека.

Методыку вымярэння зубоў у антрапалагічнай аданталогіі распрацаваў англійскі вучоны У. Г. Флаўэр, які падзяліў расы на буйназубых (аўстралійцы, тасманійцы), драбназубых (еўрапейцы, індыйцы) і сярэднязубых (кітайцы, амерыканцы, індзейцы, малайцы). Методыка некаторых апісальных расавых прыкмет структуры зубоў прапанавана амерыканскім антраполагам А. Грдлічкай, савецкі вучоны А. А. Зубаў удакладніў методыку і праграму даследаванняў.

Раследаванні зменлівасці зубной сістэмы старажытнага чалавека ў Беларусі праводзяць В. В. Гатальскі, Л. І. Цягака, В. В. Цягака і інш.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах. — Мн.: 1999. — Т. 1. — С. 27.

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Клінічныя раздзелы медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Зубы
Катэгорыя·Фізічная антрапалогія