wd wp Пошук:

Адам Шабоцька

Адам Шабоцька (192328 жніўня 1950) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, удзельнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1922 годзе ў в. Католышы гміны Уселюб, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка.

У канцы 1946 — пачатку 1947 далучыўся да антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ), дзе таксама быў яго аднавясковец Самсон Пярловіч. Зрабіў для падпольшчыкаў пячатку з выявай Пагоні. Галоўнай цэллю арганізацыі было аддзяліць Беларусь ад СССР і ўтварыць незалежную дзяржаву. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было. Пад канец мая 1947 года савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, якіх выдаў правакатар Алесь Бажко. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі, сам Адам Шабоцька быў арыштаваны 30 траўня. Утрымліваўся ў Баранавіцкай следчай турме «Крывое кола». 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.[2] Адам Шабоцька атрымаў 10 гадоў савецкіх лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў.

Пакаранне адбываў на лесапавале ў канцлагеры Усць-Вым Комі АССР, а з 1949 г. — на будаўніцтве вугальных шахтаў у спецлагеры Караганды Казахскай ССР, дзе і загінуў 28 жніўня 1950. Пахаваны там жа на лагерным магільніку. Не рэабілітаваны.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154942.html Біяграфія Адама Шабоцькі
  2. http://www.slounik.org/154980.html

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Члены Саюза вызвалення Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Карагандзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне