Aдaм Бжастоўскі (1722 — 1790) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, кашталян полацкі (1758—1776).
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага. Скончыў Віленскі піярскі калегіум. Дэпутат сойма ў 1738 ад Ковенскага і ў 1744 ад Слонімскага паветаў. У 1748 прызначаны генерал-маёрам кавалерыі, а затым генерал-лейтэнантам пяхоты. Маршалак Літоўскага Трыбунала (1758), кашталян полацкі ў 1758—1776, староста ваўкавыскі, мсцібаўскі, маладкоўскі, даўгоўскі, сакалоўскі, казуньскі. У 1766 член Скарбовай камісіі ВКЛ.
Прыхільнік Радзівілаў. Далучыўся да Радамскай канфедэрацыі, удзельнічаў у дэлегацыі Сейма Рапніна(руск.) бел., потым стаў прыхільнікам Барскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у арганізацыі ўзброенага партызанскага руху ў Малой і Вялікай Польшчы. Пасля паражэння канфедэрацыі эміграваў у Саксонію. Вярнуўся ў 1773, адышоў ад палітычнай дзейнасці і ў 1776 падаў у адстаўку з пасады кашталяна полацкага.
Быў жанаты з Генавефай Агінскай, дачкой Юзафа Агінскага, і меў з ёю сыноў Аляксандра, Міхала і Францішка Ксаверыя.
У 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла.