wd wp Пошук:

Адам Бжастоўскі

Aдaм Бжастоўскі (1722 — 1790) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, кашталян полацкі (1758—1776).

Біяграфія

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага. Скончыў Віленскі піярскі калегіум. Дэпутат сойма ў 1738 ад Ковенскага і ў 1744 ад Слонімскага паветаў. У 1748 прызначаны генерал-маёрам кавалерыі, а затым генерал-лейтэнантам пяхоты. Маршалак Літоўскага Трыбунала (1758), кашталян полацкі ў 1758—1776, староста ваўкавыскі, мсцібаўскі, маладкоўскі, даўгоўскі, сакалоўскі, казуньскі. У 1766 член Скарбовай камісіі ВКЛ.

Прыхільнік Радзівілаў. Далучыўся да Радамскай канфедэрацыі, удзельнічаў у дэлегацыі Сейма Рапніна(руск.) бел., потым стаў прыхільнікам Барскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у арганізацыі ўзброенага партызанскага руху ў Малой і Вялікай Польшчы. Пасля паражэння канфедэрацыі эміграваў у Саксонію. Вярнуўся ў 1773, адышоў ад палітычнай дзейнасці і ў 1776 падаў у адстаўку з пасады кашталяна полацкага.

Сям’я

Жонка Генавефа з Агінскіх

Быў жанаты з Генавефай Агінскай, дачкой Юзафа Агінскага, і меў з ёю сыноў Аляксандра, Міхала і Францішка Ксаверыя.

Узнагароды

У 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Зноскі

  1. 1 2 Adam Brzostowski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Adam Brzostowski // NUKAT — 2002.
  3. 1 2 Adam Brzostowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Старосты казуньскія
Катэгорыя·Старосты сакалоўскія
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага піярскага калегіума
Катэгорыя·Кашталяны полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бжастоўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1790 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1722 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты маладкоўскія
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты даўгоўскія
Катэгорыя·Старосты мсцібаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старосты ваўкавыскія