wd wp Пошук:

Агурочная мазаіка

Агурочная мазаіка[1] — хвароба раслін, выкліканая вірусам агурочнай мазаікі. Пашкоджвае як гародніну, так і дэкаратыўныя расліны, у тым ліку гладыёлусы (Gladiolus)[1].

На гладыёлусах

Вірус перадаецца з сокам хворых раслін, тлямі. Хвароба характарызуецца паласатасцю лісця і кветак. Палосы ўздоўж жылак ліста светла-жоўтыя, іншы раз амаль белыя, на пялёстках - жаўтавата-белыя і цямнейшыя за асноўны фон. Кветкі недаразвітыя, рана завядаюць. Часта назіраюцца дэфармацыя сцеблаў і дрэнны рост раслін. Пры адсутнасці прафілактычных мерапрыемстваў вірус пашкоджвае 100% раслін[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Захворванні дэкаратыўных раслін
Катэгорыя·Вірусныя раслінныя патагены і захворванні