wd wp Пошук:

Агульнавайсковы факультэт ВАРБ

Агульнавайсковы факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎ — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎.

Гісторыя

Факультэт быў створаны ў маі 1995 года на базе Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча (Мiнскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча, створанага 10 мая 1980 года), стаўшы пераемнікам гэтай ВНУ. З 2005 года арганізацыйна ў склад агульнавайсковага факультэта ўвайшлі факультэты ракетных войскаў і артылерыі, інжынерных і аўтамабільных войскаў. Асноўнай задачай агульнавайсковага факультэта з’яўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа», а таксама злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл[1].

Склад

У цяперашні час агульнавайсковы факультэт ўключае ў сябе камандаванне, батальён курсантаў і 6 кафедраў:

Спецыяльнасці

Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны на факультэце ажыццяўляецца па 7 спецыяльнасцях і 4 спецыялізацыях, тэрмін навучання па якіх складае: 4 гады — «Упраўленне мотастралковымі падраздзяленнямі», «Упраўленне танкавымі падраздзяленнямі», «Тылавое забеспячэнне войскаў» (спецыялізацыя «Забеспячэнне гаручым»), «Ідэалагічная праца ў падраздзяленнях (Узброеныя Сілы)»; 5 гадоў — «Упраўленне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі», «Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення» (спецыялiзацыi «Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскага ўзбраення»; «Эксплуатацыя і рамонт ракетнага ўзбраення і РСЗА»), «Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм» (спецыялізацыя “Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскіх радыётэхнічных сістэм “).

Начальнікі

Зноскі

  1. Агульнавайсковы факультэт Архівавана 10 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1995 год у Мінску
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Факультэты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь