У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Агрыпіна. Агрыпіна Малодшая — Юлія Агрыпіна (16—59) — дачка Германіка і Агрыпіны Старэйшай, жонка Гнея Даміцыя Ахенабарба, другім шлюбам — імператара Клаўдзія (49), маці Нерона.
Антычныя аўтары характарызуюць Агрыпіну Малодшую як «самую непрыемную жанчыну часоў імперыі». Не вагаючыся перад сродкамі, яна дапамагла Нерону, свайму сыну ад шлюбу з Клаўдзіем, заняць імператарскі трон. Дзеля гэтага яна, між іншым, арганізавала смерць свайго дзядзькі і раду іншых людзей. Нерон, ужо атрымаўшы ўладу, загадаў забіць яе і знішчыць усе яе статуі. Аднак, горад Кёльн захаваў назву «калонія Агрыпіны», атрыманую з нагоды яе нараджэння. Вядомая профільная выява Агрыпіны на камеі разам з Клаўдзіем.[5]