wd wp Пошук:

Агнес Карлсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карлсан (значэнні).

Агнес Карлсан (швед. Agnes Emilia Carlsson; нар. 6 сакавіка 1988, Венерсбарг) — шведская спявачка. Стала вядомай пасля перамогі на шведскім конкурсе «Ідал» у 2005 годзе, пасля чаго пачалася яе кар’ера. З тых часоў выпусціла тры студыйныя альбомы. Сваю міжнародную кар’еру Агнес пачала ў 2009 годзе з песняй «Release me», якая была прададзеная тыражом у 700 000 экзэмпляраў.

Сустракаецца са шведскім артыстам Вінсентам Патарэ.

Творчасць

Агнес пачала спяваць у раннім узросце. Перад вялікай групай людзей упершыню выступіла, калі яшчэ вучылася ў школе. У Венерсбаргу спявала ў хоры пад назвай «Voice».

Вясной 2005 года, будучы ў семнаццацігадовым узросце, Агнес ў Гётэборгу стала пераможцам шведскага нацыянальнага песеннага конкурсу «Ідал». Першай песняй, выкананай спявачкай на гэтым конкурсе, была «Varje Gång Jag Ser Dig» (са швед. — «Кожны раз, калі я цябе бачу») з рэпертуару Лізы Нільсан. Пазней Агнес на гэтым жа конкурсе выканала яшчэ больш за 10 песень.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139454128 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Agnes (5) // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Agnes // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе