wd wp Пошук:

Ліза Нільсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсан.

Ліза Нільсан (швед. Lisa Karolina Nilsson, нар. 13 жніўня 1970 года) — шведская спявачка. Вядомая сваім хітом 1992 года «Квіток на нябёсы» («Himlen runt hörnet»), які для яе напісалі Муара Скока і Ёхан Экелунд. Пасля поспеху спявачка выпусціла чатыры альбомы, цалкам на шведскай мове. Аднак да свайго хіта Ліза выпусціла два альбомы на англійскай — Lean On Love (1989) і Indestructible (1991), прадзюсарам якіх быў Уільям (Білі) Бат. Яна таксама ўдзельнічала ў Melodifestivalen 1989.

У пачатку кар’еры Нільсан была поп-спявачкай, аднак паступова адыходзіла ад поп-стылю ў бок баладных песень і танцавальных кампазіцый, а ў сваіх пазнейшых працах яна перайшла да джаза.

У 2002 годзе з’явілася на шведскім тэлебачанні ў якасці актрысы, а таксама знялася ў фільме Каліна Нютле «Paradiset».

Дыскаграфія

Альбомы
Год Альбом SWE[2][3]
1992 Himlen runt hörnet 1
1995 Till Morelia 1
2000 Viva 3
2001 Små rum 7
2006 Hotel Vermont 609 1
2013 Sånger om oss 3

Зноскі

  1. Lisa Nilsson // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Месца, занятае ў шведскім хіт-парадзе
  3. Lisa Nilsson discography.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта