wd wp Пошук:

Агнеса

Агне́са[1] (трансліт.: Ahniesa; ад стар.-грэч.: Ἁγνή [Hagnḗ] — «чыстая», «нявінная» ці лац.: agnus — «ягня»[1]) — жаночае імя грэчаскага або лацінскага паходжання.

Імя атрымала распаўсюджанне дзякуючы Святой Агнесе Рымскай

Вядома на Беларусі з XVI ст. як Агнешка (1567), Агнежка (1556), Ягнешка (1560). Вытворныя формы: Агу́ня, Ягу́ня, Агу́ся, Ягу́ся, Агне́ша, А́га, А́гна, А́ся[1].

Імяніны: 21 студзеня, 6 сакавіка, 20 красавіка, 27 жніўня[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 А. К. Усціновіч. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Жаночыя імёны