wd wp Пошук:

Агам

Акруга Агам (індан.: Kabupaten Agam) — акруга ў складзе правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лубук-Басунг.

Геаграфія

Плошча акругі — 2 232,3 км². На поўначы мяжуе з акругамі Пасаман і Заходні Пасаман, на поўдні — з акругамі Паданг-Парыяман і Танах-Датар, на ўсходзе — з акругай Ліма-Пулух-Кота, на захадзе абмываецца водамі Індыйскага акіяна. Унутры тэрыторыі акругі знаходзіцца горад — муніцыпалітэт Букіцінгі.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2010 года, на тэрыторыі акругі пражывала 454853 чалавека[1]. У нацыянальным складзе пераважаюць прадстаўнікі народнасці мінангкабау, таксама прадстаўлены яванцы і батакі.

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя акругі Агам падзяляецца на 16 раёнаў (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 82 сельскіх паселішча (kelurahan).
Раёны ў складзе акругі:

  • Ампек-Нагары
  • Банухампу
  • Басо
  • Кандунг
  • IV Анкат
  • IV Кота
  • Каманг-Магек
  • Лубук-Басунг
  • Малалак
  • Матур
  • Палембаян
  • Палупух
  • Сунгай-Пуар
  • Танджунг-Муціара
  • Танджунг-Рая
  • Тылатанг-Каманг

Зноскі

  1. Agam (Regency, Indonesia)(англ.) . City Population. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 15 снежня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акругі правінцыі Заходняя Суматра
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96