Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011 — катастрофа 20 чэрвеня 2011 самалёта Ту-134А авіякампаніі РусЭйр, бартавы нумар RA-65691, які выконваў рэйс па маршруце Масква — Петразаводск. Самалёт разваліўся на часткі і загарэўся ад удара аб зямлю пры заходзе на пасадку ў складаных метэаўмовах непадалёк ад петразаводскага аэрапорта каля сяла Бесавец, прыкладна ў 600 м ад тарца ўзлётна-пасадачнай паласы. Адразу загінулі 45 з 52 людзей, што знаходзіліся на борце самалёта.
У катастрофе загінулі грамадзянін Беларусі Міхаіл Карпук[1], грамадзяне Расіі, ЗША, Украіны, Нідэрландаў і Швецыі. Сярод ахвяр — шэраг кіраўнікоў атамнай галіны Расіі: