wd wp Пошук:

Авіябаза Туле

Авіябаза Ту́ле (Пітуфік; Thule Air Base, Pituffik Airport; IATA: THU, ICAO: BGTL) — авіябаза ЗША[en] на поўначы Грэнландыі, знаходзіцца на тэрыторыі камуны Касуітсуп, але не ўваходзіць у яе склад, а з’яўляецца няўключанай тэрыторыяй[en] Грэнландыі.

«Thule AB» з’яўляецца самай паўночнай авіябазай ЗША, знаходзячыся за 1 118 км на поўнач ад Палярнага круга і за 1 524 км ад Паўночнага полюса. На тэрыторыі базы раней знаходзіліся эскімоскія пасёлкі Уманак[da] (Uummannaq; дацк.: Thule Туле, англ.: Dundas, Дандас) і Пітуфік[en], ​​насельніцтва якіх было перамешчана ў горад Каанаак да 1953 года ў сувязі з пабудовай базы. Пастаяннае насельніцтва пасёлка Пітуфік пры авіябазе ў студзені 2009 года склала 166 чалавек[1].

Зноскі

  1. Grønlands befolkning 1. januar 2009 (дацк.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аэрадромы
Катэгорыя·Ваенныя базы ЗША
Катэгорыя·Населеныя пункты Грэнландыі
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта