Авіетка (ад фр.: aviette) — самалёт невялікіх памераў з рухавіком малой магутнасці (магутнасць рухавіка не перавышае 100 конскіх сіл), звычайна адна- або двухмесны. У цяперашні час гэту назву ўжываюць для спартыўных самалётаў. У СССР авіеткі выкарыстоўваліся для навучальных палетаў. У якасці прыкладу можна прывесці АНТ-1 КБ Тупалева.