wd wp Пошук:

Абіда

Абідавозера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Лукомка. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява».

Плошча паверхні возера 0,64 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17 м, сярэдняя каля 10 метраў. Плошча вадазбору 330 км². Катлавіна возера авальнай формы. Схілы катлавіны спадзістыя.

Возера праточнае. Злучана пратокай з возерам Сялява і выцякае рака Югна (прыток Лукомкі).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Лукомкі
Катэгорыя·Азёры Крупскага раёна