wd wp Пошук:

Абу Мусаб аз-Заркаві

Абу Мусаб аз-Заркаві (араб. أبو مصعب الزرقاوي‎‎; 20 кастрычніка 19667 чэрвеня 2006) — іарданскі тэрарыст, заснавальнік і кіраўнік ісламісцкай групоўкі «Армія адзінабожжа і джыхаду», член міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда», удзельнік Афганскай і Іракскай войнаў.

Біяграфія

Інфармацыя пра асабістую біяграфію аз-Заркаві заснавана на паведамленнях з розных крыніц і з цягам часу змянялася — магчыма па кан’юнктурных меркаваннях, звязаных з інтарэсамі амерыканскіх спецслужбаў.

Аз-Заркаві нарадзіўся, як мяркуецца, 20 кастрычніка 1966 года ў горадзе Зарка (Іарданія) непадалёк ад Амана. Яго сапраўднае імя, як мяркуецца, — Ахмед Фадыль Халейла (араб. أحمد فاضل النزال الخلايله‎). Быў удзельнікам Афганскай вайны, у гады якой ваяваў супраць Савецкай Арміі. Па вяртанні ў Іарданію быў заўважаны ў падрыўных дзеяннях супраць караля, за што быў арыштаваны і правёў сем гадоў у турме (1992—1999). Выйшаўшы на волю, арганізаваў радыкальную групоўку «Армія адзінабожжа і джыхаду» (з 2003 года перабазаваную ў Ірак).

Сусветную вядомасць аз-Заркаві атрымаў дзякуючы дзяржаўнаму сакратару ЗША Коліну Паўэла, які зімой 2003 года, выступаючы на пасяджэнні Савета бяспекі ААН і спрабуючы даказаць, што Ірак пагражае ўсім свеце сваёй зброяй масавага паражэння і звязаны з «Аль-Каідай», распавёў, у прыватнасці, аб нібыта злучным звяне паміж Садамам Хусейнам і Усамай бэн Ладэнам. Гэтым злучным звяном і быў Абу Мусаб аз-Заркаві[4].

Падчас Іракскай вайны Аз-Заркаві падазраваўся ў арганізацыі мноства тэрарыстычных актаў, у тым ліку выбухаў з выкарыстаннем замініраваных аўтамабіляў, накіраваных супраць замежнікаў, іракцаў, якія супрацоўнічаюць з амерыканскімі ваеннымі сіламі і новай іракскай адміністрацыяй у Іраку, і іракскіх шыітаў. Акрамя таго, ён арганізаваў выкраданні замежных закладнікаў і асабіста ўдзельнічаў у іх пакараннях смерцю[4].

Амерыканскія ўлады прызначылі ўзнагароду ў 25 мільёнаў долараў ЗША за яго злоў[4].

У 2004 годзе Абу Мусабу Заркаві сталі прыпісваць арганізацыю практычна ўсіх буйных тэрактаў, як у Іраку, так і за яго межамі[4].

Улетку 2004 года, на фоне абвастрэння стасункаў паміж ЗША і Іранам, амерыканскія СМІ сталі падкрэсліваць сувязі аяго з іранскімі рэлігійнымі ўладамі. Аказалася, што зусім нядаўна ён пастаянна пражываў у Тэгеране[4].

18 верасня 2004 года арганізацыя, якую ўзначальвае аз-Заркаві, абвясціла аб пачатку беспрэцэдэнтнай акцыі па скупцы выкрадзеных замежнікаў у крымінальных банд. Іракскія спецслужбы мяркуюць, што мясцовыя крымінальныя верхаводы наладзілі своеасаблівы бізнэс: яны выкрадалі замежнікаў, а затым за бясцэнак прадавалі іх людзям аз-Заркаві

20 лістапада 2005 года 57 старэйшын клана Халейла — аднаго з найбольш уплывовых бедуінскіх родаў у Іарданіі, які мае роднасныя сувязі нават з кіруючай у Іарданіі хашыміцкай дынастыяй, — падпісалі адкрыты ліст, у якім яны адракліся ад свайго сваяка і асудзілі тэрарыстычныя акцыі аз-Заркаві. Падставай для гэтага паслужылі тры выбухі ў гатэлях Амана, якія адбыліся ў лістападзе 2005. Адказнасць за гэтыя выбухі ўзяла на сябе групоўка аз-Заркаві. Сам жа ён выступіў з пагрозамі забіць караля Іарданіі Абдалу II.

7 чэрвеня 2006 года аз-Заркаві і шэсць ягоных паплечнікаў былі забітыя двума бомбамі, скінутымі амерыканскім знішчальнікам-бамбавіком F-16 за сем кіламетраў ад горада Баакуба[5][6].

Асабістая характарыстыка

Па расказах людзей, асабіста якія мелі зносіны з аз-Заркаві, ён паўстае змрочным, запальчывым чалавекам. Галоўнае яго крэда — барацьба з заходнім уплывам на мусульманскае грамадства.

Калецтва

Адной з важных дэталяў у апісанні Абу Мусаба Заркаві з самага пачатку было яго калецтва. Яшчэ Колін Паўэл сцвярджаў, што падчас Афганскай вайны ён быў паранены ў нагу і доўга лячыўся. У рэшце рэшт яму ампутавалі нагу. Аперацыя была зроблена ў Багдадзе, і гэта лічылася доказам сувязяў Заркаві з Садамам Хусейнам. Аднак у 2004 годзе амерыканскія спецслужбы перагледзелі свае першапачатковыя дадзеныя і было абвешчана,што тэрарыст зусім не інвалід[4].

Тэорыя змовы вакол Заркаві

Прадстаўнікі адной з ісламісцкіх арганізацый заявілі ў красавіку 2004 года, што аз-Заркаві на самай справе мёртвы, а ўсе заклікі, якія публікуюцца ў Інтэрнэце ад яго імя, на самай справе сфабрыкаваныя, каб распаліць ў Іраку грамадзянскую вайну і нацкаваць шыітаў і сунітаў. Пры гэтым ісламісты абвясцілі аўтарамі фабрыкацый амерыканскія спецслужбы[4].

Кантакты з чачэнскімі баевікамі

У пачатку 2004 года Заркаві заклікаў баевікоў з Чачні адправіцца ў Ірак «для барацьбы з ЗША»[7].

Пра сувязі аз-Заркаві з чачэнскімі сепаратыстамі заяўляў расійскі генерал-маёр Ілля Шабалкін, па яго сцвярджэнні, які з’яўляўся ў Чачні, падчас Чачэнскай вайны, эмісарам «Аль-Каіды» Абу Джарах прыходзіўся стрыечным братам аз-Заркаві[8].

Зноскі

  1. http://www.cnn.com/2006/WORLD/meast/06/08/iraq.al.zarqawi/index.html
  2. Abu Musab al-Zarqawi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Abu Mussab al- Sarkawi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 Ъ-газета — Лучший враг Америки
  5. Iraq Terror Chief Killed In Airstrike (нявызн.), CBS News (June 8, 2006). Праверана 4 лістапада 2020.
  6. Insurgent Leader Al-Zarqawi Killed in Iraq (нявызн.), The Washington Post (June 8, 2006). Праверана July 18, 2010.
  7. ЭТО НУЖНО ЖИВЫМ… Архівавана 22 жніўня 2004 года.
  8. «Ставропольская правда» от 20.05.2005

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іарданіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Іраку
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Аль-Каіды
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу