Абу Аюб аль-Масры (араб. أبو أيّوب المصري; таксама вядомы як Абу Хамза аль-Мухаджыр; 1968—18 красавіка 2010) — егіпецкі баевік, другі кіраўнік Аль-Каіды ў Іраку пасля гібелі аз-Заркаві, першы лідар групоўкі «Ісламская дзяржава Ірак».
Па дадзеных крыніц спецслужбаў ЗША, Масры нарадзіўся ў 1965—1966 гг. , і далучыўся да групоўкі «Егіпецкі Ісламскі джыхад» каля 1982 года[2]. Лічыцца, што ён быў каля Усамы бін Ладэна ў Судане ў 1995-м, потым пераехаў у Пакістан. Пасля падрыхтоўкі ў Афганістане ён вярнуўся ў Ірак у 2002 годзе. Да таго, як змяніць забітага Заркаві, ён быў кіраўніком разведкі групоўкі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе[3][4].
На пасаду лідара іраксай ячэйкі «Аль-Каіды» быў прызначаны 12 чэрвеня 2006 года[5]
У кастрычніку 2006 года іракскія спецслужбы заявілі, што Масры забіты. Тады гэтыя звесткі не пацвердзіліся. 1 мая 2007 года МУС Ірака зноў аб’явіў аб смерці тэрарыста, на гэты раз нібыта ў выніку сутыкненні паміж рознымі групоўкамі баевікоў. Пры гэтым іракскія ўлады заявілі, што ў іх распараджэнні цела Масры няма.
У лютым 2007 г. паранены ў ходзе амерыканскай спецаперацыі, яго памочнік забіты. 9 мая 2008 года была атрымана, а затым абвергнутая інфармацыя аб яго захопе пад Масулам амерыканскімі вайскоўцамі. 18 красавіка 2010 года знішчаны ў перастрэлцы[6]. Яго пераемнікам, трэцім лідарам іракскай ячэйкі «Аль-Каіды» ў сярэдзіне мая 2010 года стаў мараканец Абу Сулейман ан-Насір.