wd wp Пошук:

Абу Аюб аль-Масры

Абу Аюб аль-Масры (араб. أبو أيّوب المصري‎‎; таксама вядомы як Абу Хамза аль-Мухаджыр; 196818 красавіка 2010) — егіпецкі баевік, другі кіраўнік Аль-Каіды ў Іраку пасля гібелі аз-Заркаві, першы лідар групоўкі «Ісламская дзяржава Ірак».

Біяграфія

Па дадзеных крыніц спецслужбаў ЗША, Масры нарадзіўся ў 19651966 гг. , і далучыўся да групоўкі «Егіпецкі Ісламскі джыхад» каля 1982 года[2]. Лічыцца, што ён быў каля Усамы бін Ладэна ў Судане ў 1995-м, потым пераехаў у Пакістан. Пасля падрыхтоўкі ў Афганістане ён вярнуўся ў Ірак у 2002 годзе. Да таго, як змяніць забітага Заркаві, ён быў кіраўніком разведкі групоўкі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе[3][4].

На пасаду лідара іраксай ячэйкі «Аль-Каіды» быў прызначаны 12 чэрвеня 2006 года[5]

У кастрычніку 2006 года іракскія спецслужбы заявілі, што Масры забіты. Тады гэтыя звесткі не пацвердзіліся. 1 мая 2007 года МУС Ірака зноў аб’явіў аб смерці тэрарыста, на гэты раз нібыта ў выніку сутыкненні паміж рознымі групоўкамі баевікоў. Пры гэтым іракскія ўлады заявілі, што ў іх распараджэнні цела Масры няма.

У лютым 2007 г. паранены ў ходзе амерыканскай спецаперацыі, яго памочнік забіты. 9 мая 2008 года была атрымана, а затым абвергнутая інфармацыя аб яго захопе пад Масулам амерыканскімі вайскоўцамі. 18 красавіка 2010 года знішчаны ў перастрэлцы[6]. Яго пераемнікам, трэцім лідарам іракскай ячэйкі «Аль-Каіды» ў сярэдзіне мая 2010 года стаў мараканец Абу Сулейман ан-Насір.

Зноскі

  1. http://www.washingtonpost.com/wp-dyn/content/article/2010/04/19/AR2010041901693.html
  2. «US publish picture of new al-Qaeda leader in Iraq» The Times, 15 June 2006
  3. Confusion swirls over Zarqawi successor, UPI, 20 June 2006
  4. «New Terror Chief?», CNN transcripts, 15 June 2006
  5. Al-Zarqawi’s death opens new windows into al-Qaeda network Архівавана 30 верасня 2007 года., AP, 18 June 2006
  6. Главарь «Аль-Каиды» в Ираке Абу Айюб аль-Масри убит(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Тыкрыце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Члены Аль-Каіды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Егіпце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты