Абухаўскі раён, або Абухіўскі раён[1] (укр.: Обухівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Абухіў[1] (укр.: Обухів).
Утвораны 15 снежня 1966 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 35868 чалавек, плошча — 773 км².
17 ліпеня 2020 года ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы раён быў узбуйнены. Да ўзбуйнення тэрыторыя раёна адміністрацыйна складалася з 2 гарадскіх, 1 пасялковага і 22 сельскіх саветаў, у якіх было 1 пасёлак і 43 вёсак.