wd wp Пошук:

Абрскіл

Абрскі́л — герой абхазскага гераічнага эпасу[1].

Народжаны ад бязгрэшнай дзевы, Абрскіл хутка стаў непераможным волатам, абаронцам свайго народа[1]. Ён паўстаў супраць абхазскага язычніцкага бога Анцвы і здабыў агонь для людзей, за што быў навечна кінуты ў падзямелле. Паводле іншых варыянтаў твора яму ўдаецца бегчы, але на волі ён не вытрымлівае дзённага святла і сыходзіць у горы[2].

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  2. «Абрскил» // А — Анкетирование. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2005. — С. 35. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-329-X.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Літаратура на абхазскай мове
Катэгорыя·Абхазская міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Літаратура Абхазіі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара