wd wp Пошук:

Абрахам дэ Муаўр

Абрахам дэ Муаўр (Abraham de Moivre, 26 мая 1667, Вітры-ле-Франсуа-27 лістапада 1754, Лондан) — англійскі матэматык французскага паходжання.

Навуковая дзейнасць

Муаўр адкрыў (1707) формулу Муаўра для ўзвядзення ў ступень (і здабывання каранёў) камплексных лікаў, зададзеных у трыганаметрычнай форме.

Ён першы пачаў выкарыстоўваць узвядзенне ў ступень бясконцых шэрагаў.

Яму і Дж. Стырлінгу належыць асімптатычны выраз фактарыяла, які носіць назву формулы Стырлінга.

Акрамя аналізу, Муаўр унёс вялікі ўклад у тэорыю імавернасцей. Даказаў асобныя выпадкі тэарэмы Лапласа. Правёў імавернаснае даследаванне азартных гульняў і шэрагу статыстычных дадзеных па народанасельніцтву. Акрамя звычайнага, ён выкарыстаў раўнамернае размеркаванне. Для дыскрэтнага выпадку выкарыстаў і глыбока даследаваў паслядоўнасці, названыя ім рэкурэнтнымі (зваротнымі). Большасць вынікаў дэ Муаўра была неўзабаве перакрыта працамі Лапласа; ступень магчымага ўплыву дэ Муаўра на Лапласа няясная.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1697), Парыжскай (1754) і Берлінскай (1735) акадэмій.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Abraham Moivre // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Abraham de Moivre // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Муавр Абрахам де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Матэматыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Марна
Катэгорыя·Матэматыкі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1667 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Матэматыкі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1754 годзе