wd wp Пошук:

Абрахам Брэйгель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэйгель.

Абрахам Брэйгель (Abraham Brueghel; 28 лістапада 1631, Антверпен — 1697, Неапаль) — італьянскі мастак барока, фламандзец па паходжанні, майстар нацюрмортаў.

Сын і вучань Яна Брэйгеля Малодшага. У 1649 годзе Абрахам быў на службе ў герцага Антоніа Руфа ў Рэджа Кампа паблізу Месіны. У 1670 годзе паступіў у Акадэмію Святога Лукі ў Рыме. Пісаў пераважна нацюрморты з кветкамі.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Art UK — 2003. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  3. Abraham Bruegel // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1690 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1631 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Неапалі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Асобы