wd wp Пошук:

Абраз Маці Божай Юравіцкай

Абраз Маці Божай Юравіцкай — абраз Багародзіцы, які ўпершыню ў гістарычных хроніках згадваецца ў 1630 годзе. Шануецца як цудатворны ў Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах.

Апісанне абраза

Абраз выкананы ў царкоўна-мастацкім стылі «Адзігітрыя». Паводле высновы экспертаў была напісана напачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі Заходняй Украіны, паколькі ў афармленні абраза прыкметны моцны ўплыў праваслаўнай іканаграфіі.

Гісторыя абраза

У другой палове XVII стагоддзя ў Юравічах абгрунтаваліся прадстаўнікі каталіцкага ордэна езуітаў, з дзейнасцю якіх звязана з’яўленне ў мястэчку цудатворнага абраза Маці Божай Юравіцкай і ўзвядзенне тут храмавага комплекса Юравіцкага манастыра.

У 1831 г. пасля падаўлення паўстання пачаліся ганенні на касцёл. Айцец Гадзецкі (пробашч у Юравічах) даведаўся, што Ядвіга Кеневіч (дачка Катаржыны Кеневіч з Горваттаў), якая ўмела добра маляваць, зрабіла для сябе копію іконы Маці Божай Юравіцкай. Па просьбе пробашча яна аддала яму сваю працу. Гадзецкі замяніў сапраўдную ікону на копію, а першую перадаў на захаванне Габрыэлі Горват. Праз некалькі месяцаў пасля замены абраза 26 лістапада 1864 года царскім указам была скасавана каталіцкая парафія ў Юравічах, а касцёл перададзены праваслаўным.

Габрыэля Горват захоўвала цудадзейны абраз у галоўчыцкім палацы, а ў маі 1885 года паехала ў Кракаў і пакінула абраз айцам езуітам кракаўскага калегіума, узяўшы з іх пісьмовае абяцанне вярнуць ікону ў Юравічы, калі там адродзіцца касцёл. Езуіты спачатку змясцілі цудадзейны абраз Маці Божай Юравіцкай у капліцы калегіума, а пазней — у касцёле святой Барбары[1].

Спіс абраза Багародзіцы лічыўся страчаным, але пры аднаўленні манастыра быў выяўлены ў суседняй вёсцы. Пасля рэстаўрацыі юравіцкая святыня была спачатку выстаўлена ў мазырскім Свята-Міхайлаўскім саборы, а затым з хросным ходам ад яго сцен перанесена ў манастыр. Арыгінал абраза захоўваецца ў кракаўскім Касцёл Святой Барбары(польск.) бел..

Цікавыя факты

У выдадзеным у 1742 годзе ў Познані багаслоўскім сачыненні «Крыніца ласак духоўных Дзевы Марыі з гор Юравіцкіх» прыведзена мноства цудоўных выратаванняў, звязаных з абразам Маці Божай Юравіцкім: гэта ўваскрашэнне ў 1686 годзе падчас жалобнай працэсіі сына юравіцкага верніка Прыгародскага, уваскрашэнне загінулага ў 1724 годзе пры пажары сына мазырскага земскага пісарчука Тэафіла Лянкевіча, выратаванне ў 1730 годзе патанулага юравіцкага жыхара Руткоўскага[2].

На Юравіцкім абразе размяшчалася срэбная карона, што ўскосна сведчыць пра малавядомы, але важны момант — магчыма, мясцовы абраз Маці Божай быў каранаваны (агулам у свеце налічваецца менш за тры дзясяткі каранаваных абразоў)[3]

Зноскі

  1. radzima.org
  2. Юравіцкая святыня Архівавана 30 кастрычніка 2009.
  3. Яўген Малікаў. Нябесная заступніца беларускага Палесся Архівавана 22 ліпеня 2016. // «Гомельская праўда», 3 красавіка 2008.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Іканаграфія Багародзіцы
Катэгорыя·Хрысціянства ў Беларусі
Катэгорыя·Тураўская і Мазырская епархія
Катэгорыя·Абразы Беларусі