wd wp Пошук:

Абраз Маці Божай Жыровіцкай

Жыровіцкі абраз Маці Божай — хрысціянская святыня, ушаноўваецца праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворны. Знаходзіцца ў Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры. Свята Жыровіцкай Божай Маці святкуецца штогод 7 мая.

Апісанне

Абраз — авал з яшмы, на адным баку якога рэльефная выява Маці Божай тыпу Замілаванне з дзіцем на правай руцэ.

Гісторыя

3'яўленне Жыровіцкага абраза Маці Божай, абраз XIX ст.

3’яўленне Жыровіцкага абраза Маці Божай на жыровіцкай зямлі папярэдзіў цуд. У 1470 г. пастушкі, якія пасвілі ў лесе жывелу ўбачылі аднойчы на дзікай грушцы нейкі прадмет, ад якога ва ўсе бакі разыходзіліся ясныя прамяні. Гата быў маленькі абразок Маці Божай, які ззяў незвычайным бляскам. Хлопчыкі забралі яго і занеслі да свайго пана — літоўскага падскарбія Аляксандра Солтана, які загадаў пабудаваць на тым месцы драўляную святыню. Слава цудоўнага абраза пачала прыцягваць да Жыровічаў вялікую колькасць набожнага люду.

Праз некалькі дзесяткаў гадоў маленная драўляная каплічка раптам згарэла — на вачах уражаных жыхароў над алтаром абвалілася столь і абраз знік у агні. Пазней, каля папялішча дзеці заўважылі Панну незвычайнай прыгажосці, акружаную яснымі прамянямі. Калі на гатае месца прыйшлі сьятары, яны знайшлі на камені некрануты цудоўны абраз, перад якім палілася свечка.

У часы Рэфармацыі, якая ігнаравала Багародзіцу, культ жыровіцкага абраза амаль не пашыраўся. У 1613 г. тагачасны ўладальнік Жыровічаў, Ян Мялешка пабудаваў тут мураваную святыню і кляштар і запрасіў да працы базыліянаў. Першым прыорам кляштару быў Іасафат Кунцэвіч. Размешчаныя на мяжы Літвы, Русі і Кароны, Жыровічы маглі аб’ядноўваць вернікаў, што ўслаўлялі Маці Божую, і стваралі адну хрысціянскую сям’ю. Шматлікія цудоўныя аздараўленні невылечна хворых і іншыя незвычайныя цуды, якія адбываліся тут, прыцягвалі да святога месца тысячныя натоўпы, таму слава мястэчка пашыралася далёка за межы краіны. Жыровічы не ведалі непаразуменняў і ненавісці: панавала адзіная вера, якая яднала розныя канфесіі.

19 верасня 1730 года, адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. Гэта было свята Раства Багародзіцы па юліянскім календары, а розніца паміж календарамі юліянскім і грыгарыянскім складала ў XVIII стагоддзі 11 дзён. Папам Рымскім быў тады Клімент XII, але рашэнне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і багародзіцы Дзевы ў Жыровіцах у царкве айцоў ордэна Св. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята яшчэ ў 1726 годзе, у час пантыфікату Папы Бенедыкта XIII. Княгіня Ганна Сангушка ахвяравала Маці Божай дзве залатыя кароны, аздобленыя каштоўнымі камянямі.

Ікона Маці Божай Жыровіцкай у касцёле Св. Андрэя ў Слоніме

На той час былі вядомыя тры выявы Жыровіцкай Іконы Маці Божай, якія праславіліся цудамі: першая — каменная, якая цудоўна з’явілася ў XV стагоддзі і знаходзілася (знаходзіцца і цяпер) у Жыровічах. Другая — Ікона-фрэска з базыльянскай царквы Св. Сяргея і Вакха ў Рыме. Трэцяя (мастацкая копія другой), якая была напісана на палатне, як копія рымскай Іконы-фрэскі. Гэтая Ікона была каранавана папскімі каронамі і зараз шануецца ў Слоніме ў касцёле Святога Андрэя.

У 1839 годзе царскім указам святыня з абразам Маці Божай Жыровіцкай былі перададзены праваслаўнай Царкве.

Падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе, абраз Маці Божай Жыровіцкай у срэбным абкладзе і з іншымі каштоўнасцямі перавезлі ў Маскву. У студзені 1922 года стараннямі Жыровіцкага архімандрыта Ціхана Шарапава абраз зноў быў вернуты ў Жыровічы (паводле падання, ён вывез яго ў слоіку з варэннем), але ўжо без абкладу.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Іканаграфія Багародзіцы
Катэгорыя·Жыровіцкі манастыр
Катэгорыя·Абразы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара