wd wp Пошук:

Абліванне кіслатой

Пацярпелая ад аблівання кіслатой. Камбоджа[1].

Абліванне кіслатой — распырскванне або выліванне кіслаты альбо іншай едкай вадкасці, на цела ахвяры з намерам параніць або знявечыць. Непасрэднымі наступствамі нападу могуць быць страта зроку, хімічны апёк асобы і цела, нявечачыя шнары[2]. Акрамя гвалтоўных злачынстваў кіслоты выкарыстоўваюцца ў актах вандалізму.

Наступствы для здароўя

Пры трапленні на скуру з’едлівыя рэчывы выклікаюць хімічны апёк і пачынаюць раз’ядаць тканіну. Улічваючы, што частай мэтай нападніка з’яўляецца твар ахвяры, звычайна пашкоджваюцца вушная ракавіна, павекі, нос і вусны. Да аддаленых наступстваў ставяцца псіхалагічныя траўмы, дысфункцыя органаў слыху і зроку.

Пацярпелы павінен быць неадкладна накіраваны ў спецыялізаваную медыцынскую ўстанову. У якасці першай дапамогі варта выдаліць хімічны рэагент, не закранаючы здаровую скуру, прамыць паражоныя ўчасткі вялікай колькасцю вады і нейтралізаваць дзеянне кіслаты.

Абліванне кіслатой як злачынства

Бытавое злачынства

З развіццём хімічнай прамысловасці ў XIX стагоддзі і з распаўсюджваннем у побыце, кіслоты становяцца папулярным сродкам для выяснення адносін. Кідок не патрабуе асаблівых фізічных намаганняў, але цягне верагоднае абязвечванне ахвяры. Абліванне кіслатой адбываецца з-за рэўнасці, напрыклад, гэта робяць жанчыны супраць суперніц[3], таксама гэта спадарожнічае помсце палюбоўнікаў і палюбоўніц[4]. У 1915 годзе ад рук сваёй каханай пацярпеў прынц Леапольд Клімент Саксен-Кобург-Гоцкі, які памёр шасцю месяцамі пазней.

Напады на знакамітасцей

У групу рызыкі трапляюць публічныя персоны-палітыкі, акцёры, мадэлі і знакамітасці. Характэрна, што тут шкода наносіцца не толькі здароўю, але і пагражае кар’еры і далейшай прафесійнай прыдатнасці. Ахвярамі замаху былі брытанская мадэль Кэці Пайпер (2008), балетмайстар Вялікага тэатра Сяргей Філін (2013)[5][6].

Гвалт у Паўднёвай Азіі і Камбоджы

З 1980-х гадоў у Паўднёвай Азіі распаўсюдзілася практыка аблівання кіслатой. Сутыкненне традыцыйнай маралі, рэлігійных норм і зменлівага сучаснага побыту прывяло да шматлікіх выпадкаў нападаў з рэўнасці (больш за 200 эпізодаў у Бангладэш у 1999 годзе[7]). Матывам такога злачынства служыць помста за адрынутасць жанчынай або за нязгоду выйсці замуж. Нягледзячы на ўвядзенне смяротнага пакарання і працяглых тэрмінаў зняволення за абліванне кіслатой, праблема з’яўляецца вострай у Бангладэш, Індыі, Пакістане, а таксама Камбоджы[8][6].

Псаванне маёмасці

Кіслоты выкарыстоўваюцца вандаламі і хуліганамі для пашкоджання маёмасці. Асабліва небяспечна абліванне кіслатой для жывапісу і твораў мастацтва. У розны час пацярпелі «Даная» Рэмбранта (Эрмітаж, 1985), трыпціх Дзюрэра «Алтар паўмгартнёраў» (Старая Пінакатэка, Мюнхен, 1988) і іншыя карціны. Рэстаўрацыя патрабуе многіх гадоў працы і спалучаная з незаменнымі стратамі.

Статыстыка па нападах

Індыя займае першае месца па абсалютнай колькасці нападаў, а Бангладэш лідзіруе па колькасці абліванняў кіслатой на 1000 жыхароў. Ахвярамі замахаў становяцца і мужчыны, і жанчыны, роўна як абодва пола прадстаўлены сярод нападнікаў[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Cambodian victim on her acid attack (нявызн.), BBC News (21 сакавіка 2010). Праверана 23 красавіка 2010.
  2. Mittal, Pawan; Dhattarwal SK (2014). “Vitriolage: The Curse of Human Origin”. Medical Science 6 (21): 61-64.
  3. Макараў, Анатоль. У XIX стагоддзі серная кіслата нярэдка служыла прыладай помсты ў бытавых і нават палітычных разборках(руск.) , Інфармацыйны партал Info Кіеў (2 студзеня 2014). Праверана 2 жніўня 2014.
  4. Vij, Krishan (2003). “Textbook of Forensic Medicine and Toxicology : Principles and Practice”, 5th Edition. Elsevier India. p. 462. ISBN 978-81-312-2684-1.
  5. de Castella, Tom. How many acid attacks are there? (нявызн.), BBC News Magazine (9 жніўня 2013). Праверана 2 жніўня 2014.
  6. 1 2 Harris, Rob. Acid Attacks (нявызн.), the New York Times . Праверана 10 лістапада 2018. Архівавана 31 сакавіка 2012.
  7. CNN.com -Bangladesh combats an acid onslaught against women-November 11, 2000 (нявызн.) . Праверана 13 сакавіка 2008. Архівавана 22 верасня 2007.
  8. Various (pdf). Combating acid violence in Bangladesh, India, and Cambodia. New York: Avon Global Center for Women and Justice at Cornell Law School, Committee on International Human Rights of the, New York City Bar Association, Cornell Law School International Human Rights Clinic and the Virtue Foundation. http://www.lawschool.cornell.edu/womenandjustice/upload/Combating-Acid-Violence-Report.pdf. Retrieved on 16 July 2017.
  9. Mannan, Ashim; Samuel Ghani; Alex Clarke; Peter e.m. Butler (19 May 2006). “Cases of chemical assault worldwide: a literature review”. Burns 33 (2): 149-154. doi:10.1016/j.burns.2006.05.002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Злачынствы