wd wp Пошук:

Аблога Антверпена

Абло́га Антве́рпена — аблога і ўзяцце бельгійскага горада Антверпен германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны.

У 1914 годзе горад Антверпен быў абаронены з усіх бакоў некалькімі дзесяткамі дробных крэпасцяў (фортаў) і двума абарончымі лініямі. Пасля таго, як бельгійская армія адступіла ў Антверпен, нямецкія войскі 20 верасня пачалі аблогу горада. Аблога была няпоўнай: нямецкія войскі блакавалі Антвэрпэн толькі з усходу і поўдня. З поўначы праходзіла граніца з нейтральнымі Нідэрландамі, з захаду (з мора) гораду магла аказваць дапамогу Вялікабрытанія. Германскае камандаванне выдзеліла на аблогу горада 3-ці рэзервовы корпус (асноўныя сілы немцаў у гэты час змагаліся ва Францыі, гл. артыкул «Бег да мора»). Бельгійскія войскі праводзілі рэйды з горада, наносячы адчувальныя ўдары абложнікам. У сувязі з гэтым германцы перакінулі да Антверпена дадатковыя сілы.

Рашучыя бамбардзіроўкі горада германцы пачалі 28 верасня, пасля таго як вызвалілася цяжкая артылерыя, якая абложвала французскую крэпасць Мабёж. Першыя артылерыйскія абстрэлы прынеслі значныя вынікі абложнікам. Станавілася відавочна, што Антверпен доўга не вытрымае, тым больш, што ў Францыі усталёўвалася суцэльная лінія фронту, што пагражала бельгійскай арміі поўным акружэннем. 2 кастрычніка немцы пачалі штурм некаторых фартоў і захапілі два з іх.

1 кастрычніка бельгійцы накіравалі брытанскаму ўраду тэлеграму, у якой заявілі, што адступяць з Антверпена на працягу 3 дзён. Аднак брытанцы заявілі, што зробяць усё магчымае, каб не здаваць Антверпен германцам. І ўжо 3 кастрычніка ў горад прыбыў атрад марскіх пехацінцаў брытанскай арміі. Аднак гэта не магло змяніць становішча. Германская армія працягвала наступаць, і бельгійцы пачалі адступленне з горада. Бельгійская армія эвакуіравалася з Антверпена па пантонным мастам. Апошнія бельгійскія часткі беглі з Антверпена 8 кастрычніка, 9 кастрычніка германская армія ўвайшла ў горад. Значная колькасць бельгійскіх ваеннаслужачых, а таксама брытанскія часткі збеглі ў нейтральныя Нідэрланды, дзе былі інтэрніраваныя на час вайны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Верасень 1914 года
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Бітвы ў Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Канфлікты 1914 года
Катэгорыя·Бельгія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Кастрычнік 1914 года
Катэгорыя·Бітвы Бельгіі