wd wp Пошук:

Абертэйскі ўніверсітэт

Абертэйскі ўніверсітэт (англ.: Abertay University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Данды у Шатландыі.

Агульная характарыстыка

Універсітэт з’яўляецца адным з двух дзяржаўных універсітэтаў у горадзе Данды. У 1872 годзе сэр Дэвід Бакстэр, першы баранет Кілмарон, пакінуў у спадчыну кошты на стварэнне інстытута механікі, і ў 1888 годзе быў утвораны Дандыйскі тэхналагічны інстытут. Ужо ў 1902 годзе ён быў прызнаны Дэпартаментам адукацыі Шатландыі ў якасці паўнавартаснай ВНУ. Яна атрымала статус універсітэта ў 1994 годзе.

Універсітэт адкрыў першую ў свеце спецыяльнасць па камп’ютэрных гульнях у 1997 годзе. Ён таксама быў першым, хто прапанаваў дыплом у галіне этычнага хакерства, пачынаючы з 2006 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Данды
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе