wd wp Пошук:

Аберацыя святла

Абера́цыя святла́ — змена напрамку распаўсюджвання святла (выпраменьвання) пры пераходзе з адной сістэмы адліку да іншай[1].

У астраноміі

Аберацыя святла ў астраноміі — змена бачнага становішча свяціла на нябеснай сферы, абумоўленая канечнай скорасцю святла і ўзаемным перамяшчэннем крыніцы святла і назіральніка пры руху Зямлі ў прасторы[2].

Адрозніваюць векавую аберацыю святла, выкліканую рухам Сонечнай сістэмы ў Галактыцы, гадавую — абарачэннем Зямлі вакол Сонца, сутачную — уласным вярчэннем Зямлі. Найбольш значную аберацыю святла (гадавую) адкрыў англійскі астраном Джэймс Брэдлі (1725). Яна выклікае перамяшчэнне відарыса свяціла па эліпсе, вялікая вось якога паралельна плоскасці экліптыкі і роўная прыблізна 20",5[2].

Зноскі

  1. «Физическая энциклопедия», c.10, гл. ред. А. М. Прохоров. T.1 (1988) ISBN 5-85270-034-7
  2. 1 2 АБЕРАЦЫЯ СВЯТЛА // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. С. 21.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астраметрыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара